«Слава героям. 1863 (год пачатку антырасейскага паўстання – заўв. Belsat.eu)», – напісаў нехта балончыкам на сцяне менскага дому, які перажыў не адно нашэсце ЖКГ і мастакоў.
Фотафакт з новым надпісам апублікаваў у сваім «Twitterʼы» карыстальнік Мікіта Малінаўскі.
Апошні надпіс з графіці «Масква-Менск», што знаходзіцца па вуліцы Магілёўскай, камунальнікі прыбралі напрыканцы траўня. Шэраю фарбаю яны замалявалі тэкст: «Я – Белы легіён». Да гэтага на сцяне невядомыя напісалі: «Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос».
ЮВ, belsat.eu