Байцы Тактычнай групы «Беларусь» правялі франтавую дыктоўку


Беларускія добраахвотнікі пішуць па-беларуску

Дыктоўка была прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Беларускія добраахвотнікі для напісання дыктоўкі выбралі ўрывак з раману Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».

Гэта першая дыктоўка на фронце. Байцы Тактычнай групы «Беларусь» кажуць, што сочаць за моднымі трэндамі мірнага жыцця і падтрымліваюць усе нацыянальныя ініцыятывы.

«Дзякуем усім хто перадае нам кнігі! На фронце гэта важна. Мы, змагаючыся зараз за Украіну, баронім Беларусь!» – кажуць добраахвотнікі.

І заклікаюць усіх пісаць і размаўляць на роднай мове.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў