Баевікі атакавалі пазіцыі ўкраінскай арміі на Данбасе. Зяленскі: Гэта спроба сарваць мірны працэс


Раніцай 18 лютага пазіцыі ўкраінскай арміі на Данбасе былі атакаваныя ў тым ліку з выкарыстаннем буйнакаліберных мінамётаў – зброі, што забаронена менскімі дамоўленасцямі.

Паводле прэс-цэнтру ААС (Аперацыя аб’яднаных сілаў), раніцай узброеныя фармаванні Расейскай Федэрацыі атакавалі пазіцыі падраздзяленняў украінскай арміі паблізу населеных пунктаў Наваташкоўскае, Арэхава, Крымскае, Хутар Вольны.

«Вораг ужыў мінамёты калібру 120 мм. Таксама праціўнік вёў агонь з гранатамётаў розных сістэм і буйнакаліберных кулямётаў. Пад агнявым прыкрыццём расейскія акупанты перайшлі да актыўных наступальных дзеянняў і распачалі спробу прасоўвання праз лінію размежавання. У выніку бою адзін вайсковец загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні», – адзначылі ў ААС.

Прыкладна а 10-й гадзіны бой скончыўся, атака прарасейскіх сілаў была адбіта.

«У ворага ёсць адзін забіты, пяцёра сурʼёзна параненыя. Вораг запатрабаваў рэжым цішыні. Пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў не былі страчаны», – сцвярджаюць у ААС.

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання Цэнзар Юрый Бутусаў адзначае, што такіх шырокамаштабных баявых дзеянняў на фронце не было з 2018-га года.

Сегодня в 5 утра российские войска атаковали украинские опорные пункты в районе Золотого, в настоящий момент на 8.00…

Opublikowany przez Юрий Бутусов Poniedziałek, 17 lutego 2020

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале нагадаў, што атака на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў адбылася ў гадавіны бітвы за Дэбальцава – адной з самых буйных аперацыяў вайны на Данбасе, дзе ўкраінцы пацярпелі паразу.

«Гэта не проста цынічная правакацыя, мэтай якой з’яўляецца націснуць на дэбальцаўскую рану, якая ніколі не зажыве цалкам. Гэта – спроба сарваць мірны працэс на Данбасе, які пачаў прасоўвацца хоць і невялікімі, але нястомнай крокамі», – лічыць Зяленскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «наш курс на завяршэнне вайны і прыхільнасць міжнародным дамоўленасцям застаецца нязменным – гэтак жа, як і наша рашучасць даць адпор любым праявам узброенай агрэсіі супраць Украіны», – падсумаваў Зяленскі.

МЗС Украіны заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць эскалацыю канфлікту на Данбасе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў