Навуковец, грамадскі дзеяч і беларускі патрыёт Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе яшчэ ў Расейскай імперыі. Ён займаўся распрацоўкаю ракетнага паліва на базе вадкага вадароду і спрычыніўся да асваення чалавецтвам космасу.
12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі варта памятаць сваіх герояў.
– Нарадзіўся ў Расейскай імперыі
– Калі жыў у Пецярбурзе, стаўся сведкам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў
– У 1939 г. быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі
– Выступаў з лекцыямі ў Японіі, Індыі, Мексіцы, Іспаніі, Канадзе, Англіі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Нямеччыне ды інш.
– Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі
– Ягонае імя заклалі ў капсулу часу найлепшых навукоўцаў сусветнай касманаўтыкі, умураваную ў сцяну Капітолію ў Вашынгтоне
– Валодаў сямю мовамі
– Васіль Быкаў лічыў Барыса Кіта беларусам нумар адзін ува ўсім свеце
– Пражыў 107 гадоў