Арганізатар кармлення птушак у Берасці сустрэне Дзень Волі ў камеры


У Бярозе затрыманы актывіст АГП Аляксандр Кабанаў, яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.39 КаАП – удзел у не санкцыяванай масавай акцыі. Кабанаў перад затрыманнем паспеў распачаць стрым, у якім заявіў, што яго затрыманне звязанае з кармленнем птушак у Берасці на плошчы Леніна 18 сакавіка.

Суд адбудзецца ў панядзелак у Бярозе.

«Кармленне галубоў» – адна з формаў пратэсту супраць пабудовы акумулятарнага заводу ў Берасці, якую прыдумалі Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін.

Пятрухіна затрымалі ўчора, ён знаходзіцца ў ІЧУ ў Берасці. За якую акцыю затрыманы Пятрухін пакуль невядома: 18 сакавіка яго на плошчы не было.

Пратэсты супраць заводу «iPower», які будзе прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі, пачаліся сёлета ў студзені. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе. Людзей якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу выклікае міліцыя і папярэджвае, аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

АС

Стужка навінаў