Апошнія фарбы лета (Фотарэпартаж)


Фестываль «Colorfest» прайшоў у Каробчыцах пад Горадняй.

Некалькі тысяч гарадзенцаў розных узростаў гэтымі выходнымі ўзялі ўдзел у фестывалі фарбаў, які праходзіў у спартова-турыстычным комплексе «Алімп» ля беларуска-польскай мяжы. Удзельнікі запускалі змеяў, закідвалі адно аднаго фарбамі, а ўвечары завіталі на рэп-канцэрт.

Фарбы, якімі абсыпалі адно аднаго госці фэсту, не шкодныя для чалавека. Фактычна, гэта рознакаляровыя парашкі на аснове кукурузнай мукі ды харчовых фарбавальнікаў.

[vc_single_image image=”368021″ img_size=”large”]

Уваход на фестываль быў бясплатным, але каб набыць фарбу і прыняць паўнавартасны ўдзел у забавах – давялося заплаціць. Адметна, што большасць прыйшла ў белай ці светлай вопратцы, на якой колеры больш заўважныя.

Скончыўся фэст глыбокай ноччу, калі канцэрт быў адыграны, а рэшткі фарбаў канчаткова аселі на траву, адзежу і твары задаволенай моладзі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў