Андрэй Саннікаў прэзентаваў кнігу ў Варшаве

video

Былы кандыдат на прэзідэнцтва распавёў, наколькі цяжка яму было пісаць кнігу пра «выбары пры дыктатуры».

https://www.youtube.com/watch?v=RL8HZ_gLTrE&feature=youtu.be

«Беларуская Амерыканка ці выбары пры дыктатуры» – так называецца кніга кандыдата на прэзідэнцтва ў 2010 годзе Андрэя Саннікава, якая 19 лютага была прэзентаваная ў Варшаве. Прадмову да кнігі палітыка напісала Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Сам аўтар прызнаўся, што працавалася цяжка, але вынікам палітык задаволены.

«Значная падзея, бо гэта ўсё ж такі шмат працы, шмат успамінаў было, калі працаваў. Гэта даволі цяжка было, але зараз я задаволены, таму што адразу на трох мовах зʼявілася кніжка», – кажа Андрэй Саннікаў.

У прэзентацыі ўзялі удзел асобы, якія самі прайшлі праз унутраную турму КДБ – беларускую «Амерыканку» – жонка палітыка, журналістка Ірына Халіп, рэдактарка сайту Хартыя-97 Наталля Радзіна, кіраўнік перадвыбарчага штабу Саннікава Андрэй Кобец, давераная асоба кандыдата на прэзідэнцтва ў 2010 годзе Зміцер Бандарэнка, анархіст Ігар Аліневіч.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары