Амерыканская журналістка: Расею пачалі ўспрымаць як праблему, а не партнёра


Журналістка The Washigton Post Эн Эплбаўм распавядае «Белсату», як Расея збіралася падзяліць Еўропу, а ў выніку яе аб’яднала.

«Гэта дзіўна, але да гэтага года, па сутнасці, не было палітыкі ў дачыненні да Расеі. Кожная краіна ў Еўропе мела свае стасункі, а напрыклад, Ірландыя ўвогуле не займалася адносінамі з Расеяй. Сённяшняя сітуацыя змяніла Еўропу і прымусіла ўспрымаць Расею больш сур’ёзна», – заявіла ў эфіры «Белсату» амерыканская журналістка Эн Эплбаўм.

Цалкам размову можна глядзець у праграме «ПраСвет».

Стужка навінаў