Амбасадары замежных дзяржаваў загаварылі па-беларуску

video

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісіяў далучыліся да беларускамоўнага паэтычнаму флэшмобу.

У акцыі паўдзельнічалі амбасадары Швецыі, Кыргызстану, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі. Яны прачыталі на камеру творы беларускіх аўтараў на падтрыманне ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Амбасадары і дарадцы прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект.

«Я з радасцю прыняла ўдзел у ініцыятыве, якая падтрымлівае беларускую літаратуру. Для мяне гэта была адна з першых сустрэч са спадчынай беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Магу сказаць, што ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні і сапраўдная цікавасць да праекту», – распавяла амбасадарка Швецыі Крысціна Юханесан, якая прачытала адзін з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча«Зорка Венера».

Конкурс ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і працягнецца да 20 снежня 2017 года.

Каб узяць удзел у конкурсе, вам трэба запісаць відэа, на якім вы чытаеце твор беларускай літаратуры. Відэа трэба апублікаваць у сацыяльных сетках з гэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. А пасля даслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com.

Глядзі таксама
Каментары