АМАПаўцы ўратавалі пудзілы Карупцыі і Бюракратыі ад спальвання падчас Масленіцы


У Берасці спалілі пудзіла Дармаеда і Інфляцыю. Карупцыю і Бюракратыю – не дазволілі.

«Берасцейская газета» паведамляе, што падчас святкавання Масленіцы міліцыянты затрымалі актывіста Віталя Казака, які прынёс «непажаданыя» фігуры. Пудзіла Карупцыі выглядала як свіння ў кароне і з грашыма, Бюракратыя – абвешаная паперкамі-«адпіскамі» ад чыноўнікаў.

Байцы АМАПу праявілі пільнасць і забралі абодва пудзілы сабе ў машыну. Актывісту аддалі рэквізіт ужо пасля свята.

Тым часам арганізатары адправілі на касцёр пудзілы Злодзея, Спайса, Тэрарыста, Хваробы, Дэбашыра, Пʼянства, а таксама Дармаеда і Інфляцыі.

МЛ, паводле b-g.by

Стужка навінаў