Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў спіс геніяльных дзеячаў


Аўтары беларускага падручніка «Грамадазнаўства» за 9 клас не сумняюцца ў геніяльнасці кіраўніка Беларусі.

У раздзеле «Роля асобы ў гісторыі» Аляксандра Лукашэнку называюць прыкладам выбітнага палітыка і ставяць у адзін шэраг з Платонам, Арыстоцелем, Леанарда да Вінчы, Ньютанам, Шэкспірам ды іншымі.

«Выбітны палітык кажа людзям тое, да чаго яны ўжо ўнутрана падрыхтаваныя і яднае іх дзеля рашэння задачы, важнасць якой яны здольныя зразумець і прыняць. Прыкладам можа служыць першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка», – сцвярджаецца ў падручніку.

[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”28564″ img_size=”large”][vc_single_image image=”28560″ img_size=”large”][vc_column_text]Далей робіцца выснова, што: «Геніяльнасць гістарычнай асобы заключаецца ва ўменні выявіць наяўныя магчымасці, улавіць змены, якія саспелі ў грамадстве і ўзначаліць рух, які забяспечвае пераўтварэнне гэтых магчымасцяў у рэчаіснасць».

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў