10 снежня актывісты руху SERB сарвалі паказ дакументальнай кінастужкі Беаты Бубенец «Палёт кулі», які меўся адбыцца ў межах фестывалю «Артдокфест» у Маскве.
Актывісты руху SERB аблілі экран невядомай вадкасцю і крычалі са сцэны, што гэта «фільм супраць расейцаў».
Рух SERB (South East Radical Block – «Паўднёва-ўсходні радыкальны блок») быў заснаваны ў Днепрапятроўску (Украіна) увесну 2014 года, пасля змены ўлады ва Украіне. Арганізацыя выступала за аўтаномію паўднёва-ўсходняй часткі Украіны. У верасні 2014 года актывісты руху з’ехалі ў Расею і замянілі слова «радыкальны» у назве сваёй арганізацыі на «расейскі».
Актывістаў, якія сарвалі паказ, затрымала расейская паліцыя.
Арганізатары фестывалю, некаторыя гледачы і адміністрацыя кінатэатру «Кастрычнік» плануюць напісаць заявы ў паліцыю.
«Гэта быў штурм», – пракаментаваў інцыдэнт кіраўнік фестывалю «Артдокфест» Віталь Манскі.
Фільм быў зняты ў 2014 годзе і распавядае пра ўзброены канфлікт на Данбасе.
ЮВ, belsat.eu