Актывіста, якога экстрадавалі з Беларусі, у Расеі абвінавацілі ў тэрарызме


Суд у Цвярской вобласці арыштаваў кіраўніка мясцовага аддзялення партыі «Яблык» Уладзіміра Ягорава, экстрадаванага з Беларусі.

Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на адваката актывіста Святлану Сідоркіну.

Ягорава арыштавалі да 18 верасня, актывіст абвінавачваецца ў закліках да тэрарызму (артыкул 205.2 КК). Ён адмовіўся ад дачы паказанняў, сваю віну не прызнаў. Цяпер Ягораў знаходзіцца ў ІЧУ Тарапца.

Па словах праваабаронцы Яны Ганчаровай, у пачатку чэрвеня Ягораў спрабаваў атрымаць статус бежанца на тэрыторыі Украіны, але на мяжы Ягораву сказалі, што ўезд у краіну яму забаронены.

Пасля гэтага Ягораў адправіўся ў Менск, адкуль папрасіў украінскае ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў разабрацца ў яго сітуацыі. 28 ліпеня Ягораў сказаў Ганчаровай, што ў Расеі яго абʼявілі ў вышук, і перастаў выходзіць на сувязь.

Пазней праваабаронцы высветлілі, што ў менскі суд прызначыў яму двое сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства; вечарам 1 жніўня Сідоркінай паведамілі, што Ягорава прывезлі ў Тарапецкая ІЧУ.

У кастрычніку Ягораў распавядаў, што супраць яго распачалі справу аб экстрэмізме за крытыку Уладзіміра Пуціна ў сацсетках.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў