Акцыя ЛГБТ у Пецярбурзе ў адным фотаздымку


Фота: Давід Фрэнкель

Пецярбургскія ЛГБТ-актывісты зладзілі 1 траўня акцыю салідарнасці з чачэнскімі геямі.

10 актывістаў ляглі на дарозе. Адзін з удзельнікаў акцыі пасыпаў іх глебай. Усіх затрымалі.

Нагадаем, што ў красавіку «Новая газета» паведаміла, што ў лютым-сакавіку ў Чачэніі затрымалі каля 100 асобаў па падазрэнні ў тым, што яны геі. Паводле выдання праваахоўнікі катавалі затрыманых, патрабуючы выдаць імёны іншых геяў. У выніку тры асобы былі забітыя, сцвярджае выданне.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава аб пераследаванні геяў у Чачэніі

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў