Адбудоўваць Сірыю будуць аматары кебабу


Пасля чатырох гадоў грамадзянскай вайны ў Сірыі дзяржаўны скарб амаль апусцеў. Напаўняць грашыма яго будуць падаткі на традыцыйныя на Блізкім Усходзе канапкі з мясам.

Міністэрства турызму Сірыі пачало абкладваць адмысловымі падаткамі рэстарацыі – у залежнасці ад колькасці сталоў.

Агенцыя «France-Press» цытуе жыхара Дамаску спадара Тахсіна:

«На мінулым тыдні я замовіў у рэстарацыі свой улюбёны кебаб за 200 сірыйскіх фунтаў, але вымушаны быў заплаціць 220 (каля US $ 1рэд.). Падвышэнне коштаў уладальнік рэстарацыі патлумачыў новым 10%-ым падаткам, які будзе накладацца на кожную канапку».

Гаспадарчыя праблемы звязаныя ў тым ліку з тым, што падчас вайны сірыйскі ўрад страціў кантроль над большасцю айчынных крыніцаў нафты і газу. Бюджэт на 2016 год мае дэфіцыт у 31 % у параўнанні з сёлетнім перыядам – верагодна, неўзабаве зʼявяцца новыя падаткі.

ДД, belsat.eu

Даведка «Белсату»

Гісторыя ведае і не такія падаткі: сенсацыяй было ўвядзенне платных туалетаў у старажытным Рыме. Той крок імператар Веспасіан тлумачыў сыну тым, што «грошы не пахнуць».

Пасля Другой сусветнай вайны Польшча пад лозунгам «увесь народ будуе сваю сталіцу» аднаўляла разбураную Варшаву. Кожны грамадзянін павінен быў набыць адну цагліну для будынку камуністычнай партыі.

Стужка навінаў