Ад выбуху ў Лягоры загінулі 72 асобы


30 з іх – дзеці. Пакістанская групоўка «Талібану» «Джамаат-уль-Ахрар» заявіла, што цэлем тэракты былі хрысціяне.

У выніку выбуху ў грамадскім парку Гульшан-і-Ікбал побач з вялікай дзіцячай пляцоўкай загінулі прынамсі 72 асобы (паводле стану на раніцу панядзелка) і каля 300 параненыя. «Guardian» падае, што большасць – жанчыны і дзеці.

Тэрарыст-смяротнік узарваў сябе ў нядзелю ўвечары ў месцы збору вялікай колькасці хрысціянаў, якія святкавалі ў парку Вялікдзень.

Паліцыя знайшла адну нагу і галаву тэрарыста. Гэта быў малады чалавек 23–25 гадоў. Спецыялісты мяркуюць, што ён меў на сабе 20 кг выбухоўкі.

Пра арганізацыю тэракту заявіла мясцовая фракцыя руху Талібан, Джамат аль-Ахрар. Тэрарысты пацвердзілі, што цэлям выбуху былі менавіта хрысціяне, якія святкавалі сваё галоўнае свята.

У Лахоры абʼяўленая трохдзённая жалоба.

ДД

Стужка навінаў