Раней Аватарава асудзілі на 5 гадоў зняволення за незаконны абарот і кантрабанду выбуховай прылады.
Абарона Тараса Аватарава абскардзіла прысуд суда Фрунзенскага раёну Менску ў Менскім гарадскім судзе, паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на ўласныя звесткі.
Суд першай інстанцыі прысудзіў 29-гадовага Тараса Аватарава, байца Дабравольчага ўкраінскага корпусу «Правага сектару», да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.
Адвакат раней прасіла апраўдаць Аватарава праз недаказанасць віны.
Што заявіў Аватараў у сваім апошнім слове? Рэпартаж з суда над добраахвотнікам
Таксама пад вартай цяпер знаходзіцца іншы беларускі добраахвотнік Станіслаў Ганчароў. Як затрымлівалі беларускіх добраахвотнікаў і што пра іх думаюць баявыя таварышы? Глядзіце ў нашым відэасюжэце.
НМ, belsat.eu