Паўлу Вінаградаву далі пяць дзён арышту «за брыдкаслоўе»


Лідар «Zмены!» перад выракам распавёў журналістам «Белсату», як яго затрымлівалі а 7-й раніцы нібыта за тое, што ён лаяўся перад пад’ездам.

{movie}Інтэрв’ю з Паўлам Вінаградавым перад прысудам|left|6261{/movie}Суд Маскоўскага раёну палічыў, што падзеі, апісаныя ў пратаколе, адпавядаюць рэчаіснасці, і прысудзіў Вінаградаву пяць дзён арышту, тры з якіх ён ужо адседзеў, чакаючы суда.

Суд над Вінаградавым мусіў прайсці 7 верасня, але адміністратыўны пратакол у дачыненні актывіста адправілі дапрацоўваць да панядзелка.

Сведкамі ў судзе над Вінаградавым выступілі два міліцыянты: Сяргей Савугін і Андрушэнка. Яны заявілі, што актывіст брыдкасловіў каля свайго пад’езду, калі яны праходзілі побач.

Тым часам, сам Вінаградаў і ягоная жонка гавораць, што міліцыянты самыя прыйшлі да актывіста дадому і загадалі збіраць рэчы.

Паводле жонкі лідара «Zмены», яны маюць намер абскардзіць гэты прысуд.

belsat.eu

Стужка навінаў