Лукашэнка: Канфлікты, шантаж і пагрозы сябе зжылі


Прэзідэнт Беларусі выступіў сёння перад студэнтамі БДУ з нагоды пачатку новага навучальнага года.

Паводле прэзідэнта, студэнту недастаткова быць «проста разумным, пісьменным і начытаным чалавекам», ён мусіць быць паслядоўным абаронцам інтарэсаў Беларусі ды беларускага шляху развіцця.

«У мінулым ХХ стагоддзі мы ўжо вычарпалі свой ліміт узрушэнняў і войнаў. Сёння нацыі патрабуецца спакойнае ўстойлівае развіццё, унутраны свет і стабільнасць», – сказаў кіраўнік Беларусі. Ён падкрэсліў, што Беларусь гатовая выкарыстоўваць замежны досвед, але не будзе пераймаць яго ўсляпую. На думку Лукашэнкі, «дзяржава для народу» мусіць будавацца, зыходзячы з патрабаванняў народу, а не паводле абстрактных тэарэтычных мадэляў.

Сённяшні свет «усё больш нагадвае далікатны дом са шкла, у якім, калі кінеш камень у суседа, абрынуцца сцены». «Стратэгія канфліктаў, шантажу і пагрозаў, як мы бачым, даўно сябе зжыла. Каб захаваць раўнавагу, і вялікія дзяржавы, і сярэднія, і малыя павінны шукаць шляхі суіснавання і супрацы», – заявіў Лукашэнка.

«На шчасце, наша краіна вядомая ўсім не зонамі канфлікту, а вынікамі сваёй працы. Сёння ведаюць, што беларусы – гэта людзі са светлаю душой, якія шчыра жадаюць усім дабра», – лічыць прэзідэнт Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў