Эколага-антыатамніка дэпартавалі з Беларусі


Расейскі фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі неаднаразова крытыкаваў ідэю пабудовы ў Беларусі атамнай станцыі ды падтрымліваў тых, хто спрабуе спыніць атамны праект Лукашэнкі. Цяпер Ажароўскаму забаронены ўезд у Беларусць цягам 10 гадоў.

Фармальнаю падставаю для дэпартацыі сталася абвінавачанне ў дробным хуліганстве. Рашэнне аб дэпартацыі прынялі ў Маскоўскім РУУС сталіцы. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пастанова пра адміністратыўны арышт яшчэ не набыла моцы, бо была абскарджаная ў пяцідзённы тэрмін. Касацыйная скарга на пастанову суда аб адміністратыўным арышце Ажароўскага будзе разглядацца 30 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе.

Міліцыянты скралі крэдытку, і дэпартавалі эколага{movie}Андрэй Ажароўскі: як скралі крэдытку і дэпартавалі|right|5562{/movie}

“У Менску засталіся мае рэчы і патрэбныя мне дакументы. Маю крэдытную картку забралі з маіх асабістых рэчаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, забралі таксама наяўныя грошы, за якія купілі квіток на цягнік да Смаленску”, – гаворыць Ажароўскі.

Усе гэтыя падзеі ён расцэньвае як правакацыю ўладаў, скіраваную не толькі супраць яго асабіста, але і супраць усяго антыядравага руху Беларусі. “У прыхільнікаў АЭС у Беларусі не засталося іншых аргументаў, акрамя хлусні ды правакацыяў”, – гаворыць навуковец.



Пераслед праціўнікаў АЭС

Гэта не першы выпадак, калі ўлады Беларусі ўжываюць запалохванні ды рэпрэсіі супраць людзей, якія змагаюцца з небяспечным будаўніцтвам беларускай АЭС, лічыць Ажароўскі.

“У свой час за пазіцыю супраць Астравецкай АЭС з працы быў звольнены дырэктар ландшафтнага заказніка Ігар Пастухоў, неаднаразова зазнаваў судовы пераслед і ператрусы Мікалай Уласевіч, жыхар вёскі Варняны пад Астраўцом, не так даўно быў затрыманы навуковец, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін, – гаворыць ён. – Прыхільнікі беларускай АЭС баяцца адкрытай дыскусіі, звяртаюцца да запалохванняў, рэпрэсіяў. Яны пазбягаюць абмеркавання пытання па сутнасці, не знаходзяць, што адказаць на нашую крытыку. Гэта гаворыць толькі пра тое, што яны не маюць рацыі!”

belsat.eu

Стужка навінаў