Прэйгерман за тое, каб Еўразвяз зноў працаваў з беларускімі чыноўнікамі


https://youtu.be/C32DKotG4aE
Эксперт “Ліберальнага клубу” Яўген Прэйгерман крытыкуе дыялог адносна структурнай мадэрнізацыі Беларусі за адсутнасць мэты і прапаноўвае спосабы зрабіць яго канструктыўным.

Распачаць дыялог дзеля структурных рэформаў у Беларусі Еўразвяз вырашыў пасля таго, як прэзідэнцкія выбары 2010 г. перакрэслілі супрацу з уладамі Беларусі ў межах “Усходняга партнёрства”. Адпаведныя кансультацыі распачаліся летась.

{movie}Прэйгерман пра дыялог па структурнай мадэрнізацыі|left|5471{/movie}Дыялог прыдумалі, каб Еўразвяз змог падзяліцца з нашаю краінай досведам і падрыхтаваць адмыслоўцаў, калі ў Беларусі адбудуцца перамены ў выглядзе структурных рэформаў. Эксперт “Ліберальнага клубу” Яўген Прэйгерман крытыкуе ідэю за адсутнасць дакладнай мэты.

“У дакументах Еўразвязу напісана, што мэта – гэта стварыць пляцоўку, дзе з аднаго боку Еўразвяз, а з іншага – беларуская апазіцыя і грамадзянская супольнасць будуць абменьвацца ідэямі наконт таго, як мадэрнізаваць Беларусь у будучым. Гэта агульныя словы. Што канкрэтна мусіць выйсці з гэтай праграмы?” – пытаецца Прэйгерман.

Паводле яго, у якасці платформы для розных палітычных сілаў Беларусі дыялог не мае сэнсу, бо праз розную ідэалагічную скіраванасць яны не змогуць стварыць адзінай праграмы, якая запрацуе ў Беларусі.

Прэйгерман лічыць, што дзеля таго, каб дыялог запрацаваў, трэба распачаць дыскусію наконт рэформаў у грамадстве, прыцягнуць дзяржаўных службоўцаў ніжэйшага і сярэдняга ўзроўню і распачаць падрыхтоўку адмыслоўцаў, якія могуць гэтыя рэформы здзяйсняць.

Між іншага, сёння, 23 ліпеня, міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў удзельнічае ў нарадзе міністраў замежных справаў краінаў “Усходняга партнёрства”, кіраўніцтва Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў і Еўракамісіі ў Бруселі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары