Пасля піва – на лодку з тары


https://youtu.be/BF6g0jf9420
У Аўстраліі прайшла 38-я “Рэгата піўных бляшанак”.

Незвычайныя лодачныя спаборніцтвы штогод папулярызуюць мясцовы турызм. Удзельнікі рэгаты мусяць збудаваць лодку толькі з алюмініевых бляшанак ад піва – і каб яна трымалася на вадзе. Прымаецца да ўвагі і выгляд лодкі – сёлета былі папулярныя формы марскіх жывёлінаў.

Найбуйнейшая сярод лодак, “Extravacanz”, важыць паўтары тоны. Яна мае дзве палубы і бар, а на яе пабудову пайшло сем месяцаў.

Здавалася б, імпрэза скіраваная да аматараў піва, большасць якіх – мужчыны, але сёлетні заплыў выйграла жаночая каманда на лодцы пад назваю “Sebastian”.

Адзін з удзельнікаў рэгаты, якому не ўдалося перамагчы, не губляе аптымізму: “Выдатная каманда, выдатная атмасфера. У нас быў цудоўны дзень. Кожны ўдзельнік змагаўся справядліва, і мы атрымалі шмат задавальнення, таму мы вернемся ў наступным годзе”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары