Парламенцкія выбары ў Грузіі: апазіцыю руху Саакашвілі стварае мільярдэр


Апазіцыянеры абяцаюць больш грошай на сацыяльную дапамогу, ахову здароўя і новыя метады барацьбы з беспрацоўем.

Грузінскія палітыкі выбіраюць сацыяльныя прыярытэты ў сваіх выбарчых кампаніях перад парламенцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў кастрычніку, грунтуючыся на грамадскай думцы. Больш за палову грузінаў стварэнне новых працоўных месцаў лічаць праблемаю нумар адзін.

Прэзідэнт Міхэіл Саакашвілі, які кіруе краінаю з 2003 г. пасля Рэвалюцыі руж, і ягоны ўрад засяроджваюцца пераважна на стварэнні інфраструктуры і прыцягненні замежных інвестыцыяў.

Адзіны нацыянальны рух, які ачольвае Саакашвілі, пазмагаецца на выбарах з кааліцыяй «Грузінская мара» на чале з 56-гадовым прадпрымальнікам Бідзынам Іванішвілі, уласнасць якога ацэньваецца на $ 6,4 млрд паводле версіі часопісу «Forbes».

«Грузінская мара», якая аб’ядноўвае некалькі апазіцыйных партыяў, карыстаецца ўсё большым падтрыманнем у Грузіі, хоць і адстае пакуль, паводле апытанняў грамадскай думкі, ад кіроўнай партыі.

Іванішвілі ды іншыя апаненты Саакашвілі абвінавачваюць прэзідэнта ў абмежаванні свабоды ў краіне і крытыкуюць кіраўніцтва Грузіі за ваенныя дзеянні з Расеяй у жніўні 2008 г.

belsat.eu

Стужка навінаў