У рэдактара «Belarusian News Photos» КДБ шукае мядзведзікаў?


Працаўнікі КДБ прыйшлі з вобшукам да рэдактара сайту bnp.by Антона Сурапіна. Акурат на гэтым рэсурсе ўпершыню з’явіліся фотаздымкі мядзведзікаў, якіх шведскія лётчыкі скінулі над Беларуссю.

Антон Сурапін паспеў паведаміць калегам па тэлефоне, што да яго прыйшлі з ператрусам працаўнікі КДБ, цяпер сувязь з журналістам адсутнічае.

Шукаюць «відэамантаж» і «фоташоп»?

Ранкам 4 ліпеня двое грамадзянаў Швецыі праляцелі праз літоўска-беларускую мяжу і скінулі над Менскам ды Івянцом амаль тысячу плюшавых мядзведзікаў на парашутах. Да цацак былі прымацаваныя малыя плакаты з надпісамі ў абарону свабоды слова.

Міністэрства абароны Беларусі паспяшалася зняпраўдзіць гэтую інфармацыю, назваўшы відэа з акцыі «відэамантажом і фоташопам». Тым не менш, паводле неафіцыйнай інфармацыі, распачалося грунтоўнае правяранне сілаў супрацьпаветранай абароны, размешчаных ля мяжы з Літвою.

Тым часам у інтэрнэце з’явілася поўнае відэа палёту шведскага самалёта над Беларуссю – ад моманту замацавання камеры на летаку да прызямленні на аэрадроме, калі самалёт вярнуўся ў Літву, не заўважаны беларускімі вайскоўцамі.

belsat.eu

Стужка навінаў