Як гараць $ 1,5 млн: у Гандурасе спалілі паўтоны какаіну


https://youtu.be/jxhlKm_rbu8
Улады Гандурасу абвесцілі бескампрамісную вайну гандлярам наркотыкаў. У сераду паліцыянты спалілі 456 кг какаіну, канфіскаванага падчас антынаркатычнай аперацыі па ўсёй краіне. На ўтылізацыю чакаюць яшчэ 900 кг.

Гандурас гадамі служыў перавалачным пунктам для мексіканскіх наркакартэляў. Паводле некаторых звестак, штогод з Калумбіі праз Гандурас у ЗША трапляюць 100 т какаіну. Нядаўна Гандурас актывізаваў сумесныя намаганні з ЗША для барацьбы з наркатрафікам.

Паўтоны какаіну спалілі на пустыры ў прыгарадзе сталіцы Гандурасу. Паводле інфармацыі паліцыі, гэтыя наркотыкі канфіскавалі падчас аперацыі 13 траўня ў горадзе Камаягўа.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары