«Чырвоныя ліхтары» могуць згаснуць. Агляд падзеяў культуры


Знакамітыя “чырвоныя ліхтары” могуць згаснуць. Улады Амстэрдаму вырашылі, што слава гораду з кварталам Чырвоных ліхтароў і крамаў з марыхуанаю сталіцы Галандыі не пасуе. Таму мэрыя пагражае забраць ліцэнзіі ў кофе-шопаў, дзе пакуль яшчэ можна законна набыць марыхуану. А дзяўчатам лёгкіх паводзінаў са знакамітай вуліцы Чырвоных ліхтароў аплацяць перакваліфікацыю.

ЛЁДЭВЭЙК АШЭР, ВІЦЭ-МЭР АМСТЭРДАМУ:
«Галоўнае – даць зразумець усёй Еўропе: калі хочаш гандляваць жаночым целам – гэта не тое месца, куды трэба бегчы».

Праціўнікі рэформы сцвярджаюць, што такім чынам горад можа пазбавіцца не толькі сумнеўнай рэпутацыі, але і турыстаў, якіх прываблівае “свабодны” імідж галандскае сталіцы.

Іншыя тэмы: у Горадні прагучалі сярэднявечныя спевы, а ў Ізраілі ствараюць вопратку з біялагічным дызайнам.

belsat.eu

Стужка навінаў