Чарговае закручванне гаек


Арышты моладзевых актывістаў, журналіста “Еўрарадыё” Паўла Свярдлова, шматгадзінная аблога менскага офісу радыё, якая скончылася без затрыманняў хіба толькі дзякуючы прысутнасці прадстаўнікоў іншых медыяў, чарговая справа Пачобута і ціск на Міколу Статкевіча – усё гэта адбылося за некалькі апошніх дзён.

Тым часам набліжаюцца парламенцкія выбары, а Еўразвяз чакае – ці будуць палітвязні выпушчаныя па амністыі. Цяжка тут не ўзяць прыклад з кіраўніка краіны і не ўбачыць у гэтым шэрагу падзеяў “звены аднаго ланцуга”.

“Нахіліць” сваіх, каб не “нахілілі” чужыя.

Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, гэткія дзеянні маюць на мэце прадэманстраваць «незгінальную» пазіцыю беларускага кіраўніцтва. Улады хочуць паказаць, што чаканні Еўразвязу іх нібыта не датычаць, і замест вызвалення палітвязняў яны арыштоўваюць чарговых. Пры нагодзе можна і пастрашыць мясцовыя невыгодныя элементы…

«Журналісты – яны так бы мовіць мазоляць вочы, і паколькі цяпер пайшла нейкая дынаміка ў палітычным жыцці, то, натуральна, трэба даць журналістам па галаве, каб сядзелі ціха і не лезлі куды не трэба – гэта такі сігнал усім астатнім журналістам», – кажа палітолаг.

Канфліктаў усё мала?

Тым часам справу гарадзенскага журналіста польскай “Gazety wyborczej” і актывіста не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў варта разгледзець асобна. Вядома, нельга выключаць, што пачуццё годнасці Аляксандра Лукашэнкі сапраўды было абражанае артыкуламі Андрэя Пачобута, але на фоне набліжэння амністыі ды парламенцкіх выбараў сітуацыя набывае іншае адценне.

«Тут зразумела, што ўлады свядома «кідаюць пальчатку» Варшаве, і гэта спроба зрушыць фокус. Еўропа патрабуе выпусціць палітвязняў, а тут чарговая справа Пачобута, і гэты чалавек робіцца палітычным таварам. Замест таго каб рабіць нейкія саступкі, можна пагандлявацца вакол гэтай фігуры», – кажа Класкоўскі.

«Змена фокусу» можа каштаваць Андрэю пяці гадоў пазбаўлення волі.

belsat.eu

https://youtu.be/RqZlvJvpnUY

Глядзі таксама
Каментары