Лукашэнка паведаміў, што Някляеў у следчым ізалятары


“Хочаце паразмаўляць з ім? Міласці просім у ізалятар!”

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэсавай канферэнцыі ў Менску 20 снежня. “Няўжо дзейны прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Міласці просім, хочаце паразмаўляць з ім – у следчы ізалятар. Вы думаеце, што мы яго выкралі і некуды павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш”, – сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, “усе хавацца пабеглі ў шпіталь”, сярод іх – экс-кандыдат на прэзідэнта Віталь Рымашэўскі. “Далі па галаве – ну і што? Ты ж мужык!” – выгукнуў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што кадры збітага Някляева ён убачыў у расейскіх СМІ: “Усё – думаю памёр, не адмажуся я. А ён жывы”, – падзяліўся ўражаннямі Лукашэнка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары