Чыноўнік пра махлярства з донарскай крывёю: Проста мурашкі па скуры...


Ліпавыя SMS-паведамленні з просьбаю дапамагчы дзіцяці атрымалі і працаўнікі донарскага цэнтру.

Напрыканцы траўня жыхары сталіцы атрымалі SMS-паведамленні з просьбаю матэрыяльна дапамагчы дзіцяці, якому тэрмінова была патрэбная донарская кроў трэцяй групы з адмоўным рэзусам – маўляў, яе не было ў медыкаў. У сацыяльных сетках падаваўся таксама нумар тэлефона, на які трэба было пазваніць, каб скантактавацца з бацькамі хворага дзіцяці. Шмат хто тэлефанаваў або пісаў паведамленні, і ў выніку з іхнага рахунку прападалі вялікія сумы грошай.

{movie}Генадзь Хулуп пра махдярства з донарскай крывёю|left|4741{/movie}Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру трансфузіялогіі ды медычных біятэхналогіяў Генадзь Хулуп прызнаўся: «Да нас таксама такая SMS прыйшла. Хтосьці згуляў на самых добрых пачуццях нашага народу. На той дзень у нас было запасаў крыві 11 дозаў, на чарговы – 16 дозаў, і ніхто ніводнай дозы не запатрабаваў. Калі я тэлефанаваў у нашую экспедыцыю і пытаў, што там адбываецца, супрацоўнік паведаміў: маўляў, тэлефануюць нам і пытаюць: «А можна такую вось дозу крыві замовіць трэцяй групы з адмоўным рэзусам?» – «Так, вядома, – адказвае. – Рабіце замову, прыязджайце – аформім і выдадзім вам колькі трэба». Тут жа кладуць слухаўку і больш не тэлефануюць. І такіх тэлефанаванняў было прыкладна 25».

Генадзь Хулуп дадаў, што донары ў Беларусі цалкам задавальняюць патрэбы арганізацыяў аховы здароўя: у краіне штогод нарыхтоўваецца патрэбная колькасць крыві і плазмы. Дарэчы, заўтра, 14 чэрвеня, адзначаецца Сусветны дзень донара.

belsat.eu

Стужка навінаў