Марк Шагал у Менску


Агляд падзеяў культуры за 8.06.2012

Мастацтва сярод гораду, а калі дакладней – “Мастак і горад”. Пад такою назваю ў Менску адкрылася выстава, прысвечаная 125-ці-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. 19 рэпрадукцыяў ягоных працаў, прасякнутых містыцызмам і напоўненых лёгкасцю, аздабляюць плошчу Якуба Коласа.

Мэта выставы – не толькі ўшанаваць памяць, бадай, аднаго з самых знакамітых нарадзінцаў Віцебску, але і распавесці пра яго замежным турыстам. Нездарма надпісы пад карцінамі перакладзеныя на англійскую і французскую мовы. Выстава будзе працаваць да 8-га верасня, пасля ж усе рэпрадукцыі перададуць Музею сучаснага мастацтва.

belsat.eu

https://youtu.be/ofzFuUC8fLQ

Глядзі таксама
Каментары