Зайцам у пагонах зацікавілася міліцыя


«Без увагі гэтае відэа не застанецца», – запэўніў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

ГУУС Менгарвыканкаму праводзіць правяранне па факце размешчанага ў інтэрнэце відэа пра тое, як кантралёр злавіў у грамадскім транспарце безбілетнага міліцыянта. Высвятляюцца абставіны інцыдэнту – калі і дзе гэта адбылося, а таксама асоба працаўніка міліцыі.

Ролік пра міліцыянта-«зайца», які з’явіўся спачатку на youtube.com, набыў шырокую папулярнасць у інтэрнэце і быў размешчаны на шэрагу беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары