Толькі адна ўдзельніца апытання здолела паразважаць на тэму становішча роднай мовы па-беларуску.
Ці дастаткова ўвагі ў нашай краіне надаецца беларускай мове? З такім пытаннем карэспандэнты «Белсату» звярнуліся да жыхароў сталіцы.
Усе рэспандэнты былі адзінагалосныя ў меркаванні: родная мова ў беларускім грамадстве апынулася на ўзбочыне. Прычыны называліся розныя. Хто доўга жыў за мяжою, каму перашкаджае перавага рускай мовы ў афіцыйных установах і штодзённым жыцці…
Праўда, адна з апытаных мяркуе, што паміж сабою большасць размаўляе па-беларуску. «Нас, напэўна, прымусілі на рускай мове гаварыць, – разважае жанчына, – спачатку нашае пакаленне, потым дзяцей».
«Беларускай мовы не дастаткова, бо дзеці сваёй роднай лічаць рускую», – мяркуе школьніца. Наступная апытаная кажа, што, каб развязаць гэтую праблему, размаўляць з малымі па-беларуску мусяць з дзіцячага садка.
belsat.eu