Джон МакКейн: ЗША і ЕЗ павінны ўзмацніць ціск на Лукашэнку


https://youtu.be/YoYCLvmzpw4
Амерыканскі сенатар Джон МакКейн, выступаючы перад літоўскімі парламентарыямі 3 траўня, заявіў, што ЗША і Еўразвяз не мусяць змяншаць ціск на беларускіх ды ўкраінскіх кіраўнікоў, адказных за палітычныя рэпрэсіі.

«Лукашэнка адчувае большы ціск, чым калі-небудзь, асабліва пасля апошніх санкцыяў Еўразвязу. У якасці выніку гэтага ціску мы бачым вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі пасля зняволення з палітычных матываў. Мы радыя, што гэтыя змагары за дэмакратыю вольныя, і не апусцім рукі, пакуль не вызваляць усіх іншых палітычных зняволеных, што пакутуюць у лукашэнкаўскіх турмах. Мы ведаем іхныя імёны, мы ведаем пра іхную невінаватасць і ніколі не забудземся на іх», – заявіў амерыканскі палітык.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, цяпер за кратамі ўтрымліваюцца 13 палітвязняў. Міжнародная супольнасць патрабуе не толькі вызваліць іх, але і цалкам рэабілітаваць ды спыніць пераслед паводле палітычных матываў.

«На мой погляд, цяпер не час памяншаць ціск на Лукашэнку. ЗША і Еўразвяз павінны ўзмацніць ціск, каб Лукашэнка вызваліў палітвязняў і каб былі праведзеныя свабодныя выбары», – дадаў МакКейн.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары