Разня ў Гомсе (Асцярожна, шакуючыя кадры!)


Дзясяткі цывільных загінулі ў сірыйскім горадзе, сярод іх як прыхільнікі прэзідэнта Асада, так і чальцы апазіцыі.

Абодва бакі канфлікту вінавацяць адзін аднаго ў забойствах, якія называюць разнёю.

Паводле мясцовай паўстанцкай каардынацыйнай рады, забітыя прынамсі 45 чалавек, сярод якіх жанчыны і дзеці.

Гэтую ж інфармацыю паўтараюць афіцыйныя медыі, якія вінавацяць паўстанцаў у тым, што гэта яны закатавалі, а пасля забілі цывільных.

«Яны падтрымлівалі ўладу, і таму іх забілі паўстанцы», – сказала мясцовая жыхарка дзяржаўнаму тэлеканалу.

Аднак шмат хто не вераць гэтым заявам. У гарадах Ідліб і Дар’а прайшлі антыўрадавыя пратэсты. Войскі аль-Асада, выкарыстоўваючы танкі, жорстка падавілі хваляванні ў Ідлібе, у выніку чаго загінулі прынамсі чацвёра пратэстоўцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў