Удзельніц „Міс Беларусь–2012” справакавалі і знялі на відэа


21 лютага 42 удзельніцы конкурсу “Міс Беларусь–2012” засяліліся ў сталічны гатэль “Вікторыя”. З гэтага пачаліся рыхтаванне і адбор дзяўчат для паўфіналаў конкурсу.

12 сакавіка пройдзе запіс пяці паўфінальных шоу, падчас якіх стануць вядомыя пераможцы конкурсаў. “Для конкурсу “Міс спорт” дзяўчат чакаюць спартовыя спаборніцтвы – конны выезд, стральба з лука, – апавяла кіраўніца дырэкцыі спецпраектаў тэлеканалу АНТ Анжаліна Мікульская. – У межах конкурсу „Міс топ-мадэль” яны возьмуць удзел у здымках рэкламных ролікаў. Каб вызначыць пераможцу ў конкурсе “Міс фота”, будуць праводзіцца фотасесіі. Для “Міс талент” дзяўчаты ўжо падрыхтавалі свае нумары. Таксама яны прывезлі зняты матэрыял з дабрачынных акцыяў для “Міс дабрачыннасць”.

А да паўфіналаў дзяўчатам трэба будзе прайсці выпрабаванні “на характар”. Гэта, напрыклад, паход у буцік і выбар адзення, якое ацэняць стылісты. Менавіта падчас гэтых выпрабаванняў пройдзе “адсеў” канкурсантак.

Першае выпрабаванне арганізатары вырашылі зладзіць для прыгажунь пасля іх прыезду ў гатэль. Дзяўчат там нібыта ніхто не чакаў. На рэцэпцыі ім паведамілі, што не ведаюць пра іхны прыезд, і адправілі ў бізнес-цэнтр гатэлю, дзе іх спрабаваў справакаваць на канфлікт актор. Дзяўчаты беспаспяхова спрабавалі датэлефанавацца да арганізатараў конкурсу. Усё гэта здымалі схаваныя камеры.

Матэрыялу прагледзець журы, каб высветліць, хто з дзяўчат ураўнаважаны ды знаходлівы, а хто занадта эмацыйны. Аднак істэрык арганізатары ды журналісты не дачакаліся: дзяўчаты даволі спакойна рэагавалі на тое, што іх ніхто не сустракае і не збіраецца засяляць у гатэль.

Праз гадзіну чакання прагучалі фанфары, прагрымеў феерверк, і перад удзельніцамі з’явіліся вядоўцы Вольга Багатырэвіч ды Іван Вабішчэвіч, якія і абвесцілі, што адбылося іх першае выпрабаванне. “Гэта было выпрабаванне на вытрымку, цягавітасць, высакароднасць, – сказала удзельніцам конкурсу Анжаліна Мікульская. – І такіх выпрабаванняў у нас будзе яшчэ вельмі шмат. Таму заўсёды трымайце вуха востра!”

belsat.eu

Стужка навінаў