Андрэй Ягораў: Вызвалення палітвязняў будзе недастаткова


Беларускі рэжым будзе як мага далей адкладаць момант, калі палітычная лібералізацыя і дыялог з апазіцыя стануць непазбежнымі, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў. “Але гэта залежыць не столькі ад палітычнага рэжыму, колькі ад рэальнай кансалідацыі ды ўзмацнення дэмакратычных сілаў у краіне”, – дадаў ён.

Цяпер жа, на думку эксперта, беларуская апазіцыя не ў стане аказаць ціск на ўлады ці змусіць Лукашэнку пайсці на дыялог.

Тым часам палітолаг не выключае ўзнаўлення палітычнага дыялогу паміж афіцыйным Менскам і краінамі Захаду. Аднак “адкату” да сітуацыі, што была ў краіне перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі, дзеля гэтага недастаткова. “Патрэбныя сур’ёзныя крокі – не толькі вызваленне і рэабілітацыя палітычных вязняў, але і рэальныя захады дзеля аднаўлення грамадска-палітычнага дыялогу”, – падкрэсліў Андрэй Ягораў.

belsat.eu

Стужка навінаў