Апытанне: прысуд Кавалёву і Канавалаву


Учора, 30 лістапада, суд вырашыў, што затрыманыя на наступны дзень пасля тэракту токар і слесар адказваюць за смерць 15 чалавек, і прысудзіў іх да расстрэлу. “Белсат” запытаўся ў менчукоў, ці салідарныя яны з рашэннем суда.

Большасць мінакоў не змагла ці не захацела адказаць на пытанне. Адказы ж тых нешматлікіх, што згадзіліся на размову, таксама не былі надта канкрэтныя.

“Я супраць смяротнага пакарання. Я мяркую, што ёсць рэчы значна горшыя за смяротнае пакаранне. Вы хочаце, каб я вам гэта сказала? – запыталася студэнтка на пытанне аб даверу да версіі следства. – Ведаеце, мне падаецца, што маё меркаванне зразумелае. Калі я вам гэта скажу… Я не хачу пра гэта казаць”.

“Усё ж я расчараваная, чарговы раз расчараваная. Маё меркаванне застаецца маім меркаваннем, і не думаю, што яно нешта зменіць у краіне. Але я думаю, што гэта правал, папросту правал”, – кажа чарговая рэспандэнтка.

“Заслужылі, што заслужылі, тое і атрымалі. Я думаю, што гэта яны здзейснілі, усё ж там усё даследавана было”, – кажа пенсіянерка.

belsat.eu
https://youtu.be/1bCzYScuMzA

Глядзі таксама
Каментары