Каміль Клысіньскі ў «Гарачым каментары»


Захад заклікае да дэмакратыі, афіцыйны Менск робіць сваё. У Вашынгтоне прайшоў саміт ЗША–Еўразвяз. На ім сярод іншага абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Захад адкрыты да дыялогу з нашаю краінаю, аднак на першым месцы застаецца захаванне правоў чалавека. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сёння сустракаюцца з еўрапейскімі палітыкамі.

Адмысловец Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньнскі падкрэслівае, што цяпер шанцаў у Лукашэнкі на вяртанне да дыялогу з Захадам вельмі мала.

«Дыялог у тым фармаце, што быў да 19 снежня 2010 года, ужо не магчымы. Лукашэнка заблакаваны ў сваіх дзеяннях. Ён можа толькі абражаць Захад. Але з іншага боку ў Захаду няма агульнай стратэгіі ў адносінах да Беларусі, ён не мае прапановы настолькі прывабнай, як прапанова Расеі. У гэтым Захад саступае», – кажа эксперт.

Разам з гэтым ён зазначае, што Беларусь яшчэ не страчаная для еўрапейскай супольнасці. Сталае і паступовае падтрыманне грамадскіх аб’яднанняў, незалежнай прэсы, стыпендыяльныя праграмы для беларускіх студэнтаў – усё гэта можа стварыць праеўрапейскую групу ў Беларусі, якая б магла змяніць сітуацыю.

belsat.eu

Стужка навінаў