Мікалая Дземідзенку вызвалілі


Маладафронтаўца затрымалі сёння падчас суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Міліцыянтам нібыта не спадабалася, што на рукаве курткі Мікалая Дземідзенкі быў нашыты шаўрон з Пагоняю. Аднак паплечнікі актывіста непакоіліся, што ягонае затрыманне магло быць звязанае з акцыяй “Дзень гневу”, якая прызначаная на 6 лістапада і цяпер актыўна анансуецца ў сацыяльных сетках.

Прэс-сакратар “Маладога фронту” Таццяна Шапуцька распавяла, што ў Міколы Дземідзенкі для праверкі дакументаў запатрабавалі пашпарт, а ўжо потым заявілі, што ён затрыманы і звезлі на аўтамабілі ў невядомым кірунку. Дзе актывіст, доўгі час ніхто не ведаў: ва ўсіх раённых упраўленнях унутраных справаў маладафронтаўцам адказвалі, што Дземідзенкі ў іх няма.

Намеснік старшыні “Маладога фронту” быў вызвалены позна ўвечары. “Як высветлілася, увесь гэты час Мікалая Дземідзенку трымалі ў Маскоўскім раённым упраўленні ўнутраных справаў у так званым “стакане”. Ніякіх гутарак з ім не вялі, тлумачэння з нагоды затрымання не давалі – і вызвалілі без складання пратаколу”, – паведаміла “Белсату” Таццяна Шапуцька.

belsat.eu

https://youtu.be/p1oiZw-b0Go

Глядзі таксама
Каментары