Аўстралія: машына ў краме збіла немаўля


У адну з сіднейскіх крамаў уехаў аўтамабіль і збіў вазок з дзіцём. Немаўля цудам не атрымала пашкоджанняў.

Чалавек за стырном не справіўся з кіраваннем, разбіў вітрыну крамы і ўехаў у будынак, на вачох маці перакуліўшы калыску з яе 17-месячным сынам. Малая сястра хлопчыка, якая стаяла непадалёк, адбегла, пабачыўшы набліжэнне аўтамабіля.

«Усе беглі з вуліцы ў краму, каб дапамагчы, паўсюль выла сігналізацыя», – распавёў сведка здарэння Морган Бэрта.

Уласнік суседняй цырульні Сэм Галузі не хаваў здзіўлення: «Палова на чацвёртую дня, гадзіна пік, і ў выніку такога здарэння ніхто не траўмаваны! Гэта проста фантастыка!»

Кіроўца сядзеў каля крамы, шакаваны, закрываючы твар далонямі. Яго праверылі на алкаголь, але вынік быў адмоўны. Сведкі паведамілі, што кіроўца збочыў з дарогі пры спробе сысці ад іншай машыны, якая магла быць прычынаю ДТЗ.

belsat.eu

Стужка навінаў