Рэкламная кампанія Лукашэнкі – за кошт бізнесоўцаў


Каля 50% сацыяльнай рэкламы ў Менску займаюць прапагандысцкія білборды.

Іх з’яўленне ў сталіцы супала з публікацыяй праекту сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады. Калі параўнаць гэтыя выявы з ілюстрацыямі праекту праграмы ў дзяржаўных медыях “Советская Белоруссия” ці “Рэспубліка”, то можна адшукаць шмат падобнага: шчаслівыя ўсмешкі дзяцей ды іхных бацькоў, спартоўцы і настаўнікі, рабочыя і навукоўцы, ветэраны і вайскоўцы.

Спецыяліст у галіне PR Алена Маеўская лічыць: “Новы лозунг паўтарае былыя кампаніі вертыкалі: “За Беларусь”, “Беларусь ЗА”, “За Беларусь для народу”, “Беларусь – дзяржава для народу”. Як бачым, вялікай арыгінальнасцю яны не ввызначаюцца. У аснову закладзеная гэтак званая “еднасць з народам”. Падобныя ідэі ў Беларусі былі яшчэ пры сацыялізме. Праблема ўлады ў тым, што ёй трэба аб’яднаць народ нейкім лозунгам ды ідэяй, але маркетынгавыя і іміджавыя тэхналогіі распрацоўнікам, як бачым, не знаёмыя. Таму акрамя калгасніцы са снапом сена ці акцыі БРСМ пра “выбары-дурыбары” сённяшнія PR’нікі-ідэолагі нічога зрабіць не могуць”.

На нарадзе ў Менгарвыканкаме вызначылі, каб уладальнікі рэкламных шчытоў у Менску аддалі для прапагандысцкіх плакатаў каля 50% плошчы. Па самых сціплых падліках гэта можа каштаваць рэкламнаму бізнесу ад 200 да 400 тысяч долараў. Усяго за кошт бюджэтных сродкаў надрукавалі каля 800 плакатаў 13 відаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары