Палажанцы – 11 дзён арышту, Яроменку – 12


Сябраў “Маладога фронту”Маладзёнаў затрымалі раніцаю 19 верасня і асудзілі за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавай акцыі».

Як паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”, сёння, у дваццатыя ўгодкі абвяшчэння гербу “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі, маладыя людзі планавалі вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сцягоў, аднак былі затрыманыя працаўнікамі Цэнтральнага РУУС Менску, дзе цяпер і застаюцца. Пра гэта сваім таварышам паспеў паведаміць па тэлефоне праз СМС а 7.30 раніцы Уладзімір Яроменак.

«Паседжанне вяла суддзя Цэнтральнага раёну гораду Менску Наталля Вайцэховіч. Вядома, што суды прайшлі без удзелу адвакатаў», – паведаміў «Белсату» моладзевы актывіст Андрэй Кім.

Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак былі затрыманыя сёння раніцаю працаўнікамі Цэнтральнага РУУС Менску – маладыя людзі планавалі вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сцягоў. Акцыя была прымеркаваная да 20-й гадавіны абвяшчэння герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі. Пра затрыманне паплечнікам паведаміў Уладзімір Яроменак праз SMS-паведамленне.

Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак раней былі асуджаныя ў межах «справы 19 снежня». Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка атрымала год пазбаўлення волі ўмоўна, Уладзімір Яроменак – 3 гады зняволення, аднак 13 жніўня маладафронтаўца вызвалілі на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

Акрамя Насты Палажанкі і Уладзіміра Яроменка на выходных затрымалі яшчэ некалькі актывістаў. У Гомлі за распаўсюд улётак, што заклікаюць узяць удзел у маўклівай рэвалюцыі, асудзілі мясцовых актывістаў Дзмітрыя Шаўчэнку (15 дзён адміністратыўнага арышту) і Дзмітрыя Карашкова (3 дні арышту). Дзмітрый Шаўчэнка абвесціў галадоўку пратэсту.

Уначы з 18 на 19 верасня ў Менску за расклейванне «рэвалюцыйных ўлётак» затрымалі актывістку «Маладых дэмакратаў» Вольгу Падзерыну. У Горадні – таксама за распаўсюд інфармацыі пра акцыю 21 верасня – мясцовыя міліцыянты склалі пратаколы на былога палітвязня Алеся Кіркевіча і маладафронтаўку Вераніку Велігор. Усіх затрыманых папярэдзілі, што іхныя справы перададуць у РУУСы па месцы жыхарства.

belsat.eu

Стужка навінаў