Дырэктар «Дудутак»: Страты ад пажару не такія вялікія


Страты ад пажару ёсць, але яны не настолькі вялікія, як пішуць у медыях ды інтэрнэце, паведаміў дырэктар Музею старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогіяў «Дудуткі» Сяргей Дзюкараў.

«Вы ж бачыце, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы праходзяць у поўным аб’ёме: канцэрт не адмяніўся, экскурсіі як ішлі, так і ідуць», – адзначыў ён.

На тэрыторыі музею адбыўся фестываль «Рок-млын». Усе грошы, сабраныя на ім, вырашылі перадаць на аднаўленне часткі музею, пацярпелай ад пажару 10 верасня. Хоць спачатку рок-свята планавалі прысвяціць старому млыну, што месціцца на тэрыторыі «Дудутак». «Яму больш за сто гадоў, і аналагаў у Беларусі сапраўды няма», – удакладняе дырэктар музею.

Сёлета стары млын удалося адрэстаўраваць, і цяпер наведнікі могуць разгледзець усе яго механізмы. У фестывалі «Рок-млын» узялі ўдзел гурты «IQ48», «Вектар Эга», «Seven seals», «Без панікі», «Астэнія», «Мутнае вока» і «LiteSound».

belsat.eu

Стужка навінаў