Нацбанк збіраецца выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы


Мэта – “згладжванне асобных спекуляцыйных ваганняў” курсу беларускага рубля на біржавой дадатковай валютнай сесіі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кіраўніцтва інфармацыі Нацбанку. Паводле папярэдніх звестак, у жніўні 2011 г. аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыўся на $ 426 млн і на 1 верасня склаў $ 4604,3 млн ЗША ў эквіваленце.

“Значнаму павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне ў рэспубліку пазыкі ад Азербайджанскай Рэспублікай, сумаю $ 300 млн ЗША, а таксама дынаміка цэнаў на каштоўныя металы на міжнародным рынку”, – падкрэсліваецца ў паведамленні Нацбанку.

Галоўны банк краіны зняпраўджвае звесткі пра тое, што на вучэбных гандляваннях 8 верасня ўсталяваўся рынкавы курс беларускага рубля, паведамляе БелТА. Пры гэтым падкрэсліваецца, што на іх не ставілася задача вызначыць курс”, “не праводзілася і не планавалася праводзіць аніякіх рэальных угодаў”.

Радыё “Свабода” са спасылкаю на ўдзельнікаў гандляванняў падало інфармацыю пра тое, што на навучальных гандляваннях курс склаў Br 9800 рублёў за долар.

Курс на сесіі Беларускай валютна-фінансавай біржы 8 верасня падняўся на 13 пунктаў і дасягнуў рэкорднай адзнакі Br 5232 за долар.

“Калі курс перакрочыць псіхалагічна прымальны ўзровень, напрыклад, за 10 000, то я мяркую, гандляванні на біржы будуць спыненыя”, – мяркуе эканаміст Аляксандр Сінкевіч. Ён падкрэслівае, што галоўныя праблемы беларускай эканомікі палягаюць не ў адсутнасці ці наяўнасці долараў, а ў адмоўным сальда замежнага гандлю. Краіна працягвае спажываць больш, чымся вырабляе.

belsat.eu

Стужка навінаў