Антыкрызісны план ці чарговыя абяцанкі стабілізацыі?


Антыкрызісны план, прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам, выглядае супярэчлівым – лічыць фінансавы аналітык Сяргей Чалы.

“Складваецца ўражанне, што ўзялі прапановы ад абсалютна розных колаў – ад прадпрымальнікаў да міністэрстваў, і з іх нацягалі асобныя пункты. З аднаго боку, Лукашэнка кажа, што краіна будзе выходзіць на адзіны свабодны курс, з другога – атрымліваецца, што дадатковыя гандляванні вызначаць свой курс”, – падкрэсліў эксперт.

Ён прагназуе існаванне ажно чатырох курсаў: асноўнай сесіі, дадатковай сесіі, чорны наяўны і чорны безнаяўны. Гэта супярэчыць статуту МВФ, а таму Беларусь наўрад ці зможа атрымаць стабілізацыйны крэдыт.

Антыкрызісны план, які агучыў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з найвышэйшымі службоўцамі эксперты ўжо назвалі паўмераю. Ён не ўтрымлівае ліберальных захадаў, а накіраваны на тое, каб адтэрмінаваць іх прыняцце. У прыватнасці, Лукашэнка паабяцаў правядзенне дадатковай гандлёвай сесіі праз паўмесяца, выплату бедным беларусам прыбыткаў кампаніяў і продаж валюты па пашпартах.

“Гэта цалкам супярэчыць прынцыпам свабоднага рынку і не мае аніякага эканамічнага сэнсу. Да таго ж большасць рашэнняў адцягнулі, – падкрэслівае Сяргей Чалы. – Гандляванні праз паўмесяца, электронная база ў кастрычніку, стабілізацыя да канца года… Гэта вельмі нагадвае ранейшыя абяцанні Лукашэнкі, якія не скончыліся нічым”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары