Трыпалі: Паўстанцы ня могуць скаардынаваць свае дзеянні


https://youtu.be/7YBMcTLNU-A
На тэрыторыі лівійскай сталіцы па ранейшаму гучаць выбухі. Прыхільнікі лівійскага лідара Муамара Кадафі працягваюць абараняць некаторыя аб’екты на тэрыторыі ягонай рэзідэнцыі ў Трыпалі.

Байцы, лаяльныя Кадафі, не даюць сілам апазіцыі ўвайсці ў адзін з галоўных будынкаў урадавага комплексу, таксама яны спрабуюць ўтрымаць некаторыя падземныя памяшканні – тунэлі ды бункеры.

Паводле звестак замежных карэспандэнтаў у Трыпалі, над урадавым комплексам бачныя клубы дыму. Падчас баёў ужываюцца нават кулямёты і гранатамёты.

Баі паміж апазіцыянерамі ды сіламі палкоўніка перакінуліся і на квартал Абу-Слім, які ляжыць каля рэзідэнцыі дыктатара.

Сярод паўстанцаў няма адзінства, як няма і адзінай структуры, якая каардынавала б іхныя дзеянні. Супольнае камандаванне і план аперацыі адсутнічалі нават пры штурме такога важнага аб’екту, як бункер Кадафі. Менавіта недахоп паразумення паміж рознымі групоўкамі паўстанцаў маюць намер выкарыстоўваць верныя Джамахірыі сілы. Прынамсі, менавіта такія чуткі распаўсюджваюцца ў Трыпалі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары