З апазіцыянераў найбольш подпісаў сабраў Уладзімір Някляеў


ЦВК абнародавала звесткі пра колькасць подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Лічбы назвала кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына на сённяшняй прэсавай канферэнцыі ў Менску.

Найбольш подпісаў сабралі за дзейснага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Сярод апазіцыянераў у першую тройку ўвайшлі Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Яраслаў Раманчук.

Колькасць подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі:

1 113 014 – дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;
161 824 – лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў;
150 168 – лідар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў;
128 699 – намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
122 520 – эканаміст Віктар Цярэшчанка;
120 531 – кіраўнік саюзу “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч;
117 989 – лідар аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч;
110 753 – дырэктара ТДА “Трывіум” Дзмітрый Вус;
109 338 – індывідуальны прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі;
107 083 – намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
105 318 – сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары