40 турэцкіх афіцэраў папрасілі палітычнага прытулку ў Нямеччыне


Адныя ў з тых турэцкіх афіцэраў, што папрасілі прытулку.

Анкара загадвае сваім вайскоўцам, якія знаходзяцца за мяжой, тэрмінова вярнуцца дамоў.

Каля 40 вайскоўцаў НАТО з Турцыі, большасць з іх маюць высокія воінскія званні, папрасілі ў Нямеччыне палітычнага прытулку.

«Па-за ўсялякімі сумневамі, мы не можам адправіць гэтых салдат назад у Турцыю. Яны тут жа апынуцца ў турме», – заявіў часопісу Der Spiegel унутрыпалітычны эксперт фракцыі Хрысціянска-сацыяльнага звязу ў бундэстагу Штэфан Майер (Stephan Mayer).

У Міністэрстве ўнутраных справаў Нямеччыны і Федэральным ведамстве па справах міграцыі і ўцекачоў падкрэсліваюць, што просьбы турэцкіх вайскоўцаў разглядаюцца ў звычайным парадку.

Вайскоўцы адмаўляюць дачыненне да путчу

У снежні 2016 году некалькі турэцкіх афіцэраў, дыслакаваных на ваенных базах НАТА, атрымалі загад вярнуцца на радзіму. Цяпер яны маюць намер прасіць ува ўладаў ФРН і Бельгіі палітычны прытулак. Вайскоўцы распавялі Deutsche Welle, што Турцыя адправіла ў свае дыпламатычныя пляцоўкі 20 спісаў вайскоўцаў, якія падазраюцца ў спробе путчу.

Анкара запатрабавала, каб вайскоўцы здалі пасведчанні НАТА і дыпламатычныя пашпарты, і на працягу трох дзён вярнуліся на радзіму.

Сваю датычнасць да спробы дзяржаўнага перавароту турэцкія вайскоўцы НАТО адмаўляюць.

На 2 лютага намечаны візіт канцлера Ангелы Мэркель у Анкару.

ДД

Глядзі таксама
Каментары