Польшча: адна асоба загінула ў выніку навальніцы


Уначы з серады на чацвер моцная навальніца са штормам у Польшчы сталася прычынаю гібелі аднаго чалавека. Вецер хуткасцю да 80 кіламетраў за гадзіну паваліў каля тысячы дрэваў, некаторыя з іх падалі на дамы, аўтамабілі ды электралініі.

У паліцыі паведамляюць, што ў невялікай вёсцы Калодзянж (Kołodziąż) падчас навальніцы вецер сарваў дах з хлява, кавалкі страхі трапілі у галаву 30-гадовай жанчыне, якая загінула на месцы.

У чатырох рэках Польшчы вада дасягнула крытычнага ўзроўню – улады папярэджваюць пра магчымыя паводкі.

belsat.eu

Стужка навінаў