Расея і Украіна пойдуць шляхам Беларусі?




Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан наўпрост скрытыкавала дзеянні ўладаў Беларусі ды намякнула на парушэнне правоў чалавека ва Украіне і Расеі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан скрытыкавала падаўленне мірных пратэстаў у Беларусі. Выступаючы на 11-м з’ездзе Супольнасці дэмакратыяў у Вільні, яна прыгадала барацьбу Літвы супраць савецкага панавання і падкрэсліла, што дэмакратычныя краіны мусяць дапамагаць прыгнечаным.

«Мы не мусім маўчаць, калі такія краіны, як Беларусь, жорстка падаўляюць правы сваіх грамадзянаў, або там, дзе мы бачым палітычна матываваны судовы пераслед ці адмову ўладаў рэгістраваць палітычныя партыі», – заявіла Гілары Клінтан.

Кіраўніца Дзярждэпартаменту ЗША наўпрост не назвала сярод краінаў, дзе ёсць відавочныя праблемы з захаваннем правоў чалавека, Расею ды Украіну. Аднак некаторыя аналітыкі гэтую заяву інтэрпрэтуюць таксама як сігнал для Расеі, дзе ўлады адмаўляюцца рэгістраваць апазіцыйную Партыю народнай свабоды, і Украіны, дзе ідзе працэс над экс-прэм’ерам ды лідаркай апазіцыі Юліяй Цімашэнкай.

belsat.eu

Стужка навінаў